Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ПРАПАВЕДУЕ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «прапаведуе» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРАПАВЕДУЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі ж даведаліся тэсаланікійскія юдэі, што і ў Бэрэі Павел прапаведуе Божае слова, прыйшлі таксама туды ды падбухторвалі і бунтавалі натоўп.

Спрачаліся з ім некаторыя філосафы з эпікурэйцаў і стоікаў. Адны казалі: «Што хоча сказаць гэты пустаслоў?» Іншыя: «Здаецца, ён прапаведуе чужых багоў», — таму што ён прапаведаваў ім Езуса і ўваскрасенне.

Нават некаторыя з вандроўных юдэйскіх заклінальнікаў заклікалі над тымі, хто быў апанаваны злымі духамі, імя Пана Езуса, кажучы: «Заклінаю вас Езусам, якога прапаведуе Павел».

Бо вы ахвотна прымаеце таго, хто прыходзіць і прапаведуе вам іншага Езуса, якога мы не прапаведавалі, прымаеце іншага духа, а не таго, якога ўжо атрымалі, ці іншае Евангелле, а не тое, якое ўжо прынялі.

яны толькі чулі, што той, хто быў іх ганіцелем, цяпер прапаведуе веру, якую некалі нішчыў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter