Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

СЛЯЗЬМІ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «слязьмі» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Станкевіча, праваслаўным, Клышкi.

СЛЯЗЬМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і, стоячы ззаду каля ног Ягоных і плачучы, пачала абліваць ногі Ягоныя слязьмі і валасамі сваёй галавы выцірала і цалавала ногі Яму, і намашчвала мірам.

І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: «Бачыш гэтую жанчыну? Я прыйшоў у твой дом, і ты не даў Мне вады для ног, а яна слязьмі абліла Мае ногі і выцерла сваімі валасамі.

Таму чувайце, памятаючы, што я тры гады ўдзень і ўначы не пераставаў вучыць кожнага з вас са слязьмі.

У вялікім уціску і тузе сэрца пісаў я вам са слязьмі не для таго, каб засмуціць вас, але каб вы пазналі маю вялікую любоў да вас.

Хрыстус у дні свайго цела з моцным голасам і са слязьмі ўзнёс малітвы і просьбы да таго, хто мог уратаваць Яго ад смерці, і быў выслуханы за сваю пакорлівасць.

Вы ж ведаеце, што пазней, жадаючы атрымаць у спадчыну благаслаўленне, ён быў адкінуты і не змог перамяніць мысленне, хоць са слязьмі прасіў аб гэтым.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter