Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

СЛЯЗЬМІ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «слязьмі» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім.

СЛЯЗЬМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
[І] адразу, усклікнуўшы, хлопцаў бацька [са слязьмі] сказаў: Верую, [Госпадзе], дапамажы майму нявер’ю.

І, стаўшы ззаду каля Яго ног, пачала, абліваць слязьмі Яму ногі, і валасамі свае галавы выцірала, і цалавала Яго ногі, і мазала мірам.

І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сіману: Ці бачыш гэтую жанчыну? Я ўвайшоў да цябе ў дом, ты вады Мне на ногі не даў; яна ж слязьмі абліла Мае ногі і сваімі валасамі12 выцерла.

служачы Госпаду з усёю пакораю і слязьмі і выпрабаваннямі, якія напаткалі мяне праз змовы іудзеяў;

Таму будзьце пільныя, памятаючы, што я тры гады ноч і дзень не пераставаў са слязьмі вучыць кожнага [з вас].

Ён у дні Свайго цела з моцным воклічам і са слязьмі ўзнёс просьбы і малітвы Таму, Хто мог выратаваць Яго ад смерці, і быў пачуты за Сваю богапашану.

Бо вы ведаеце, што і пасля, хочучы атрымаць у спадчыну добраславенне, ён быў адкінуты; бо ён не знайшў месца пакаянню, хоць шукаў яго са слязьмі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter