Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ЗГУБУ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «згубу» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Клышкi.

ЗГУБУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Былі ж і фальшывыя прарокі ў народзе, як і ў вас будуць фальшывыя настаўнікі, якія ўвядуць згубныя ерасі і, выракаючыся таго, хто адкупіў іх, Валадара, наклічуць на сябе хуткую згубу.

як і ва ўсіх пасланнях, у якіх ёсць цяжкія для зразумення рэчы, і невукі ды нясталыя ў веры перакручваюць гэта, як і іншыя Пісанні, на ўласную згубу.

павінны выдаць такога чалавека сатане на згубу цела, каб ягоны дух мог збавіцца ў дзень Пана.

і з усякім нягодным ашуканствам тых, якія ідуць на згубу, бо яны не палюбілі праўды, каб збавіцца.

Але мы не належым да тых, хто адступаецца сабе на згубу, але да тых, хто верыць, каб атрымаць жыццё.

А звер, які быў і якога няма, з’яўляецца восьмым. Належыць да семярых і пойдзе на згубу.

Звер, якога ты ўбачыў, быў, і няма яго, ён павінен выйсці з бездані і ідзе на згубу. Жыхары зямлі, імёны якіх не запісаныя ў кнігу жыцця ад заснавання свету, будуць дзівіцца з таго, што быў звер, і няма яго, і з’явіцца.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЗГУБЫ →