І, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, маліўся і гаварыў: Аце́ц Мой! Калі магчыма, няхай абміне́ Мяне́ ча́ра гэтая; аднак, не́ як Я хачу, але як Ты.
І зноў, адыйшоўшыся другі раз, маліўся, кажучы: Аце́ц Мой! калі ня можа ча́ра гэтая абмінуць Мяне́, каб Мне́ ня піць яе́, няхай ста́нецца воля Твая!
Такжа і ча́ру пасьля вячэры, кажучы: гэтая ча́ра ёсьць новы тэстамант у Маёй крыві, што за вас праліва́ецца.
Чара багаслаўле́ньня, якую багаславім, ці ня ёсьць супольнасьцяй крыві Хрыстовае? Хле́б, што ламаем, ці ня есьць супольнасьць Це́ла Хрыстовага?
Таксама й чару пасьля вячэры, кажучы: гэта чара есьць новы запаве́т у Мае́й крыві; гэтае рабе́це, калі будзеце піць, на ўспамін аба Мне́.