Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ГРАД — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «град» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ГРАД

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ад зьзяньня прад Ім цераз хмары Ягоныя прарываліся град і вугальле вагністае.

Тады загрымеў на небе Госпад. Найвышэйшы падаў голас Свой — град і вугальле вагністае.

Заместа дажджу даў ім град, на зямлю іх агонь палючы паслаў.

Агонь і град, сьнег і туман, і ты, вецер бурны, што загад Яго выпаўняеш,

І затрубіў пе́ршы Ангел, і стаўся град і агонь, зьме́шаныя з крывёю, і вы́палі на зямлю; і траціна дзярэў згарэла, і ўся трава зялёная вы́гарэла.

І расчыніўся храм Божы ў не́бе, і паказалася скрыня запаве́ту Яго ў храме Ягоным; і былі маланкі й галасы́, і грымоты, і трасе́ньне, ды град вялізарны.

І выпаў град вялікі, як тале́нты, з не́ба на людзе́й; і блю́зьнілі людзі проці Бога за ўдары ад граду, бо ўдар ад яго надта цяжкі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter