Адкрыцьцё 16 верш » Адкрыцьцё 16:21 — параўнанне перакладаў.

Адкрыцьцё 16 верш 21

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Адкрыцьцё 16:21 / Адкр 16:21

Filter: all
і град, велічынёю з талант, упаў зь неба на людзей; і клялі людзі Бога за пошасьці ад граду, бо пошасьць ад яго была вельмі цяжкая.

І град вялікі, як таленты, зыйшоў з неба на людзей, і блюзьнілі людзі на Бога за плягу граду, бо вельмі вялікая была пляга гэтая.

І вялікі град, велічынёю з талент, спаў з неба на людзей; і людзі зневажалі Бога за плягу ад гэтага града, бо вельмі вялікай была пляга ад яго.

І град, увелькі з цэнтнар, пайшоў зь неба на людзёў; і блявузґалі людзі на Бога за болькі ад граду, бо болька ад яго надта балючая.

І выпаў град вялікі, як тале́нты, з не́ба на людзе́й; і блю́зьнілі людзі проці Бога за ўдары ад граду, бо ўдар ад яго надта цяжкі.

і град вялíкі, ваго́ю з тала́нт, вы́паў з не́ба на людзе́й; і зневажа́лі лю́дзі Бога за бе́дства ад гра́ду, бо ве́льмі ця́жкім было́ бе́дства ад яго.

Вялізны град вагою з талант пасыпаўся з неба на людзей. Людзі пачалі блюзнерыць супраць Бога за бедства граду, бо гэтае бедства было вельмі вялікім.

І град вялікі, велічынёю з талент, сходзіць з неба на людзей; і людзі зневажалі Бога за напасць з градам, бо яго напасць надта вялікая.

і град вялікі, як талант, упаў зь неба на людзей; і зьняважылі людзі Бога з-за плягі ад граду, таму што пляга ад яго была вельмі вялікай.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter