Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

АПРА́НУТЫЯ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «апра́нутыя» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АПРА́НУТЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І вако́л прасто́ла — два́ццаць чаты́ры прасто́лы; а на прасто́лах, уба́чыў я, сядзя́ць два́ццаць чаты́ры ста́рцы, апра́нутыя ў бе́лыя адзе́нні, і ме́лі яны на гало́вах сваіх залаты́я вянцы́.

І загавары́ў адзін са ста́рцаў, звярта́ючыся да мяне: гэтыя апра́нутыя ў адзе́нні бе́лыя — хто яны і адку́ль прыйшлí?

Пасля́ гэтага ўба́чыў я: вось, вялíкі нато́ўп людзе́й, якога злічы́ць ніхто не мог, з кожнага пле́мені, і кале́н, і наро́даў, і моў; яны стая́ць перад прасто́лам і перад А́гнцам, апра́нутыя ў адзе́нні бе́лыя, і па́льмавыя галíнкі ў рука́х іх.

І дам двум све́дкам Маім, і яны будуць праро́чыць ты́сячу дзве́сце шэсцьдзяся́т дзён, апра́нутыя ў валасянíцу.

І вы́йшлі з хра́ма сем А́нгелаў, што ме́лі сем бе́дстваў, апра́нутыя ў чы́стае і све́тлае льняно́е адзе́нне і апераза́ныя на грудзя́х залаты́мі паяса́мі.

І во́інствы нябе́сныя ру́халіся ўслед за Ім на ко́нях бе́лых, апра́нутыя ў вісо́н бе́лы і чы́сты.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter