Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

КЕСАРЫ́Ю — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «Кесары́ю» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Сёмухі, Дзекуць-Малея, Клышкi.

КЕСАРЫ́Ю

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А Філіп апынуўся ў Азоце і, прахо́дзячы, дабраве́сціў усім гарадам, пакуль не прыйшоў у Кесары́ю.

Браты́ ж, даве́даўшыся пра гэта, адвялі яго ў Кесары́ю і вы́правілі яго ў Тарс.

на насту́пны дзень прыйшлí яны ў Кесары́ю. Карнілій жа чакаў іх, склíкаўшы сваяко́ў сваіх і блізкіх сяброў.

Ірад жа, пашука́ўшы яго і не знайшоўшы, засудзíў вартаўніко́ў і загада́ў вы́весці іх; і, адпра́віўшыся з Іудзеі ў Кесары́ю, застава́ўся там.

Прыбы́ўшы ў Кесары́ю, ён зайшоў ў Іерусалім, прывіта́ў царкву і пайшоў у Антыяхíю,

Назаўтра ж мы, якія былí з Паўлам, адпра́віліся і прыйшлі ў Кесары́ю і, увайшоўшы ў дом Філіпа дабраве́сніка, аднаго з сямі дыя́канаў, засталíся ў яго.

І, паклíкаўшы двух сотнікаў, ён сказаў: падрыхту́йце дзве́сце ўзбро́еных во́інаў, каб ішлі ў Кесары́ю, і се́мдзесят ко́ннікаў, і дзве́сце кап’яно́сцаў, на трэцюю гадзíну но́чы;

Тыя ж, прыйшоўшы ў Кесары́ю і адда́ўшы пасла́нне правíцелю, паставілі перад ім і Паўла.

І, правёўшы ў іх не больш дзесяці дзён, ён прыбы́ў у Кесары́ю; а на другі дзень, сеўшы на судзе́йскае ўзвышэ́нне, загада́ў прыве́сці Паўла.

Праз некалькі дзён цар Агры́па і Вернíка прыбылí ў Кесары́ю, каб павіта́ць Феста.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter