Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

КЕСАРЫЮ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «Кесарыю» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Сёмухі, праваслаўным, Клышкi.

КЕСАРЫЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Піліп-жа апынуўся ў Азоце; і, праходзячы, абвяшчаў Эвангельле па ўсіх гарадох, пакуль прыйшоў у Кесарыю.

Браты-ж, даве́даўшыся, завялі яго ў Кесарыю ды паслалі яго ў Тарс.

І назаўтрае прыйшлі ў Кесарыю. Карнэль жа чакаў на іх, спрасіўшы родных сваіх ды блізкіх прыяцеляў.

Ірад жа, пашукаўшы ды не знайшоўшы яго, судзіў вартаўнікаў і загадаў сказьніць іх. І, перабраўшыся з Юдэі ў Кесарыю, жыў.

І, прыбыўшы ў Кесарыю ды зайшоўшы (ў Ерузалім) і прывітаўшы царкву, пайшоў у Антыохію.

Назаўтрае-ж Паўла й мы, што былі з ім, выйшаўшы прыйшлі ў Кесарыю; і, увайшоўшы ў дом Піліпа Эвангеліста, аднаго із сямёх, аставаліся ў яго.

І, паклікаўшы не́йкіх двух сотнікаў, сказаў: Прыгатуйце дзьве́сьце жаўне́раў, каб ісьці ў Кесарыю, ды коньнікаў се́мдзесят ды стральцоў дзьве́сьце — на трэцюю гадзіну ночы.

Тыя, прыйшоўшы ў Кесарыю і аддаўшы пісьмо старасьце, паставілі перад ім і Паўлу.

Пабыўшы-ж у іх больш дзесяцёх дзён, вярнуўся ў Кесарыю і назаўтрае, се́ўшы на судным пасадзе, загадаў прывясьці Паўлу.

Праз колькі дзён цар Агрыппа й Вэрніка прыбылі ў Кесарыю прывітаці Фэста.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter