Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

СЛУ́ГАМІ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «слу́гамі» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СЛУ́ГАМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Хто ж ёсць верны і разумны раб, якога гаспадар яго паставіў над слу́гамі сваімі, каб даваў ім ежу ў свой час?

Пётр жа ішоў следам за Ім воддаль, да двара першасвятаро́вага; і, увайшоўшы ўсярэ́дзіну, сеў са слу́гамі, каб бачыць канец.

І Пётр воддаль услед за Ім ішоў аж усярэ́дзіну двара́ першасвятаро́вага, і сядзеў са слу́гамі, і грэўся каля агню.

А Гасподзь сказаў: хто ж ёсць верны домаўпра́ўнік і му́дры, якога паставіць гаспадар над слу́гамі сваімі, каб даваў ім у свой час ме́ру хле́ба?

Тады пайшоў нача́льнік ва́рты са слу́гамі і прывёў іх без прыму́су, бо бая́ліся народу, каб не пабíлі іх каме́ннем;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter