Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ЎВАХО́ДЗІЎ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «ўвахо́дзіў» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЎВАХО́ДЗІЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Гора вам, законнікам, што вы ўзялí ключ пазна́ння: самі не ўвайшлі, і тым, хто ўваходзіў, перашко́дзілі.

І калі ўваходзіў Ён у нейкае паселішча, сустрэлі Яго дзесяць чалавек пракажоных, якія спыніліся воддаль;

бо Ангел Гасподні час ад часу сыходзіў у купа́льню і ўзруша́ў ваду́; і хто першы ўваходзіў у яе пасля ўзрушэ́ння вады, той выздара́ўліваў, якой бы хваробай ні быў апанава́ны.

На другі дзень народ, які стаяў па той бок мора, убачыў, што там не было́ іншай лодкі, апрача́ адной той, у якую ўвайшлі вучні Яго, і што Іісус не ўвахо́дзіў з вучнямі Сваімі ў лодку, але вучні Яго адплылí адны;

І быў нейкі чалаве́к, кульга́вы ад уло́ння ма́ці сваёй, якога насíлі і садзíлі кожны дзень перад дзвяры́ма хра́ма, што называ́ліся Прыго́жымі, прасíць мíласціну ў тых, хто ўвахо́дзіў у храм;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter