Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ЗНÍШЧЫЦЬ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «знíшчыць» сустракаецца 11 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Станкевіча, каталіцкім, Клышкi.

ЗНÍШЧЫЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Што ж зробіць гаспадар вінагра́дніка? Пры́йдзе і знíшчыць вінагра́дараў, і аддасць вінагра́днік іншым.

Пры́йдзе і знíшчыць вінагра́дараў гэтых, і адда́сць вінагра́днік іншым. Тыя, што слухалі, сказалі: няхай не будзе так!

а калі ад Бога, то не здо́лееце знíшчыць яе, каб самíм не аказа́цца багабо́рцамі.

бо вочы Госпада зве́рнуты да пра́ведных, і ву́шы Яго — да малітвы іх, аблíчча ж Гасподняе су́праць тых, хто ро́біць зло, каб знíшчыць іх з зямлі.

Хто робіць грэх, той ад дыя́вала, таму што дыя́вал ад пача́тку грашы́ць. Для таго і явіўся Сын Божы, каб знíшчыць спра́вы дыя́вала.

Бо што ж? калі некато́рыя і не ўве́равалі, то хіба́ іх няве́р’е знíшчыць ве́рнасць Бо́жую?

Калі хто знішчыць храм Божы, таго знішчыць Бог; бо храм Божы святы, і гэты храм — вы.

Ежа для чэрава, і чэрава для ежы; але Бог знішчыць і адно, і другое. Цела ж не для блуду, а для Госпада, і Гасподзь для цела.

і тады адкры́ецца беззаконнік, якога Гасподзь Іісус заб’е по́дыхам ву́снаў Сваіх і знішчыць ззя́ннем прышэ́сця Свайго, —

І разгне́валіся язы́чнікі; і прыйшо́ў гнеў Твой і час судзíць мёртвых і даць узнагаро́ду раба́м Тваім, праро́кам, і святы́м, і тым, што бая́цца íмені Твайго, малы́м і вялíкім, і знíшчыць тых, хто знішча́е зямлю́.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter