Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

АГІДНАЕ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «агіднае» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Сабілы і Малахава.

АГІДНАЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Але Майсей сказаў: нельга гэтага зрабіць, бо агіднае Егіпцянам ахвяраваньне наша Госпаду, Богу нашаму: калі мы агідную Егіпцянам ахвяру будзем прыносіць на вачах у іх, дык ці не паб’юць яны нас камянямі?

Калі хто возьме жонку і зробіцца мужам яе, і яна ня знойдзе ўпадабаньня ў вачах ягоных, бо ён знаходзіць у ёй што-небудзь агіднае, і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і адпусьціць яе з дома свайго,

А лявітаў і Веньямінянаў ён ня лічыў сярод іх, бо царскае слова было агіднае Ёаву.

Агіднае Госпаду сэрца пыхліўца; можна паручыцца, што ён не застанецца без пакараньня.

сядзіць у магілах і начуе ў пячорах; есьць сьвіное мяса, і агіднае варыва ў посудзе ягоным;

Я пасылаў да вас усіх рабоў Маіх, прарокаў, пасылаў з самае раніцы, каб сказаць: «не рабеце гэтае агіднае справы, якую Я ненавіджу».

Агіднае п’янства іх, зусім аддаліся блудадзейству; князі іхнія любяць сараматнае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter