Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

БУДОВА — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «будова» сустракаецца 7 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Чарняўскага.

БУДОВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І вось будова падставак: у іх сьцены, сьцены паміж навугольнымі пласьцінамі;

Будова колаў такая самая, як і будова колаў у калясьніцы; восі іх і абады іх і сьпіцы іх, усё было літое.

І сказаў цар Давід усяму сходу: Саламоне, сыне мой, якога аднаго выбраў Бог, малады і слабасілы, а дзея гэтая вялікая, бо не чалавеку будова гэтая, а Госпаду Богу.

Выгляд колаў і будова іхняя — як выгляд тапаза, і падабенства ва ўсіх чатырох — адно; і з выгляду іх і з будовы іх здавалася, быццам кола было ў коле.

І ход перад імі — такі самы, як і ў тых пакоях, якія выходзяць да поўначы, такая самая даўжыня, як і ў тых, і такая самая шырыня, і ўсе выхады зь іх і будова іхняя і дзьверы ў іх такія самыя, як і ў тых.

Бо мы супрацоўнікі ў Бога; а вы Божая ніва, Божая будова.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter