Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ГАЛІНКІ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «галінкі» сустракаецца 13 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ГАЛІНКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
на лазе тры галінкі; яна разьвілася, паказаліся на ёй кветкі, вырасьлі і пасьпелі на ёй ягады;

І сказаў яму Язэп: вось тлумачэньне яго: тры галінкі — гэта тры дні;

яблыкі і галінкі іх выходзілі зь яе; уся яна была чаканная, цэльная, з чыстага золата.

у першы дзень вазьмеце сабе галінкі прыгожых дрэў, галінкі пальмавыя і галінкі дрэў шырокалістых і вербаў рачных, і весялецеся прад Госпадам, Богам вашым сем дзён

І таму абвясьцілі і агаласілі па ўсіх гарадах сваіх і ў Ерусаліме, кажучы: ідзеце на гару і нясеце галінкі масьліны садовай і галінкі масьліны дзікай, і галінкі міртавыя і галінкі пальмавыя, і галінкі іншых шырокалістных дрэў, каб зрабіць кучкі паводле напісанага.

І сказаў мне: бачыш, сыне чалавечы? ці мала дому Юдаваму, каб рабіць такія гідоты, якія яны робяць тут? але яны яшчэ зямлю напоўнілі крыўдаю, і тым болей гневаюць Мяне, і вось, яны галінкі падносяць да насоў сваіх.

узялі пальмавыя галінкі, выйшлі насустрач Яму і ўсклікалі: асанна! Дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter