Адвярні ад мяне дарогу маны, і закон Твой даруй мне.
Ад наказаў Тваіх я стаўся разумнейшы, таму ненавіджу любы шлях маны.
Усе загады Твае — усе прызнаю справядлівымі: усякі шлях маны ненавіджу.
чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца — правіца маны.
Збаві мяне і ўратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца — правіца маны.
Яму выраклі магілу са зладзеямі, але Ён пахаваны ў багатага, бо ня ўчыніў грэху, і ня было маны ў вуснах Ягоных.
Рэшта Ізраіля ня будзе рабіць няпраўды, ня будзе гаварыць маны, і ня знойдзецца ў вуснах у іх языка падступнага, бо самыя будуць пасьвіцца і пакоіцца, і ніхто не патрывожыць іх.