Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

СНАПЫ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «снапы» сустракаецца 10 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

СНАПЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
вось мы вяжам снапы сярод поля; і вось, мой сноп устаў і стаў старчма; і вось, вашы снапы пасталі навокал і пакланіліся майму снапу.

У тыя дні я ўбачыў у Юдэі, што ў суботу топчуць чавілы, возяць снапы і наўючваюць аслоў віном, вінаградам, смоквамі і ўсялякім грузам, і вязуць у суботні дзень у Ерусалім. І я строга выгаварыў ім таго ж самага дня, калі яны прадавалі страўнае.

Увойдзеш у магілу ў глыбокай старасьці, як укладваюцца снапы пшаніцы сваім часам.

Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.

якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы — жмені сваёй;

Скажы: так кажа Гасподзь: і будуць кінуты трупы людзей, як гной на поле і як снапы за жняцом, і ня будзе каму пазьбіраць іх.

Ідзеце на яе з усіх краёў, адчыняйце засекі яе, тапчэце яе як снапы, зусім зьнішчыце яе, каб нічога ад яе не засталося;

Але яны ня ведаюць думак Гасподніх і не разумеюць парады Ягонай, што Ён сабраў іх як снапы на гумно.

пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; а ў час жніва я скажу жняцам: зьбярэце перш куколь і зьвяжэце яго ў снапы, каб спаліць яго; а пшаніцу зьбярэце ў засекі мае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter