Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ВАР’ЯЦТВА — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «вар’яцтва» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi.

ВАР’ЯЦТВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Гаспадар дома выйшаў да іх і сказаў ім: не, братове мае, не рабеце ліха, калі гэты чалавек увайшоў у дом мой, не рабеце гэтага вар’яцтва.

Вось у мяне дачка дзяўчына, і ў яго наложніца, выведу я іх, упакорце іх, і рабеце зь імі, што вам заўгодна; а з чалавекам гэтым не рабеце ніякага вар’яцтва.

Няхай гаспадар мой не зважае на гэтага ліхога чалавека, на Навала; бо якое імя ў яго, такі і ён. Навал — імя яго, і вар’яцтва ягонае зь ім. А я, рабыня твая, ня бачыла слуг гаспадара майго, якіх ты прыслаў.

Але яна сказала: не, браце мой, не няславі мяне, бо ня робіцца так у Ізраілі; не рабі гэтага вар’яцтва.

Які робіць нікчэмнымі азнакі ілжэпрарокаў і выкрывае вар’яцтва чарадзеяў, мудрацоў праганяе назад, і веды іх робіць глупствам,

І ў прароках Самарыі Я бачыў вар’яцтва; яны прарочылі імем Ваала — і ўвялі ў аблуду народ Мой, Ізраіля.

Калі ён так бараніўся, Фест гучным голасам сказаў: шалееш ты, Паўле! вялікая вучонасьць даводзіць цябе да вар’яцтва.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter