Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ЗБОЖЖА — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «збожжа» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЗБОЖЖА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Сем тыдняў адлічы сабе; і пачынай лічыць сем тыдняў з таго часу, як серп зажне сьпелае збожжа;

Ты наведваеш сушу і спатольваеш смагу яе, шчодра яе ўзбагачаеш: паток Божы поўны вады; Ты яе збожжа гатуеш, бо так яе зладзіў;

на зямлі будзе шчодрае збожжа, наверсе гор; і плады ягоныя захвалююцца, быццам лес на Ліване, і ў гарадах размножацца людзі, як трава на зямлі;

Хто хавае ў сябе збожжа, таго народ кляне; і дабраслаўляе таго, хто прадае.

Тое самае будзе, што і пасьля збору збожжа жняцом, калі рука ягоная сажне каласы, і калі зьбяруць каласы ў даліне Рэфаімскай.

І сказаў: вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і зьбяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter