І даў я ліст куплі Боруху, сыну Ніры Маасэенка, на аччу Ганамэля, дзядзькі свайго, і на ачох сьветак, што падпісалі ліст куплі перад усімі Юдэямі, што сядзелі на панадворку старожы.
І маліўся я СПАДАРУ, як я падаваў ліст куплі Боруху Ніранку, кажучы:
І Ярэма расказаў Боруху, кажучы: «Я замкнёны, я не магу пайсьці да дому СПАДАРОВАГА;
І сталася, як яны выслухалі ўсі словы, што зжахнуліся адзін перад адным і сказалі Боруху: «Мы канечне маем паведаміць каралю ўсі гэтыя словы».
Тады сказалі князі Боруху: «Ідзі, схавайся, ты а Ярэма, і няхай ніхто ня ведае, ідзе вы».
І ўзяў Ярэма другі зьвіток, і даў яго Боруху Ніранку, пісару, каторы напісаў на ім з вуснаў Ярэмы ўсі словы зьвітка, што Егоякім, кароль Юдэйскі, спаліў на цяпле; і, апрача тога, былі даданы да іх шмат якія падобныя словы.
Слова, што Ярэма, прарока, казаў Боруху Ніранку, як ён напісаў з вуснаў Ярэмы ў кнігу словы гэтыя, чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, кажучы: