Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Ярэмы 45 Ярэмы 45 разьдзел

1 Слова, што Ярэма, прарока, казаў Боруху Ніранку, як ён напісаў з вуснаў Ярэмы ў кнігу словы гэтыя, чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, кажучы:
2 «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, празь цябе, Боруша:
3 "Ты сказаў: ’Бяда ж імне! бо СПАДАР дадаў смутак да болю майго; я стамаваўся стагнаньнямі сваімі і не знайшоў супакою’"
4 Гэтак ты скажы яму: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Гля, Я бураю тое, што будаваў, і выкараняю, што пасадзіў, і ўсю зямлю гэтую’,
5 А ты шукаеш вялікіх рэчаў сабе? ня шукай, бо гля, Я навяду ліха на кажнае цела, — кажа СПАДАР, — але душу тваю дам табе замест здабытку на ўсіх месцах, куды ты пойдзеш"».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Ярэмы, 45 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.