Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Ярэмы 48 Ярэмы 48 разьдзел

1 Праз Моава гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Бяда Неву, бо яно аглабана; паганьбены а ўзяты Кірафаім; паганьбены Місґаў і патрышчаны.
2 Няма болей хвалы Моаву; у Гэшбоне задумляюць ліха на яго, кажучы: "Прыходзьце й вынішчыма яго з быцьця народам". І ты, Мадмене, занямееш, меч пойдзе за табою.
3 Слухай! крык із Горонаіму, глабаньне а вялікае патрышчаньне.
4 Моаў патрышчаны, ўзьнялі крык дзецяняты ягоныя.
5 Бо на ўзыходзе на Лугіф плачма плачуць, бо на зыходзе да Горонаіму ўцісканьнікі будуць чуць крык патрышчаньня.
6 Уцякайце, ратуйце душы свае й будзьце, як яленец на пустыні.
7 За тое, што ты спадзяваўся на гарады свае а на скарбы свае, то ты таксама будзеш узяты, і Хемош пойдзе ў палон ізь сьвятарамі а князьмі сваімі разам.
8 І прыйдзе глабаньнік на кажнае места, і ніякае места не ўцячэць, і загіне даліна, і раўніна будзе зьнішчана, як СПАДАР сказаў.
9 Дайце крылы Моаву, каб ён лётма паляцеў, бо месты ягоныя будуць спустошаны, бязь нікога, хто жыў бы ў іх.
10 Пракляты, хто робе работу СПАДАРОВУ ізрадліва, і пракляты, хто ўдзержуе меч свой ад крыві.
11 Моаў чуўся супакойным з маладосьці свае й сядзеў на дражджах сваіх, і ня быў пераліваны із судзіны да судзіны, і не хадзіў у палон; затым у ім застаўся смак ягоны, і пах ягоны не зьмяніўся.
12 Затым, гля, настаюць дні ягоныя, — агалашае СПАДАР, — што Я пашлю на яго спаражняньнікаў, каторыя спарожняць яго, спарожняць судзьдзе ягонае й разаб’юць бутлі іхныя.
13 І асарамаціцца Моаў за Хемош, як дом Ізраеляў быў асарамочаны за Бэт-Эль, надзею сваю.
14 Як вы кажаце: "Мы людзі адважныя й дужыя да вайны"?
15 Моаў разглабаны, і ўзяты месты ягоныя, і выборныя дзяцюкі ягоныя пашлі на зарэз, — агалашае Кароль, — СПАДАР войскаў імя Ягонае. —
16 Блізка да прыходу няшчасьце Моава, і ліха ягонае дужа барзьдзіць.
17 Плачча па ім усі, што каля яго, і ўсі вы, што знаеце імя ягонае, кажыце: "Як паломлены кій моцны, палка пазору ягонага!"
18 Зыйдзі ізь сьці й сядзь на выпраглую зямлю, жыхарка-дачка Дывону, бо глабаньнік Моава прыйдзе на цябе, абура моцныя гарады твае.
19 Стой ля дарогі й назірай, жыхарка Ароіру, пытайся ў тога, хто ўцякае, і ў тога, хто ратуецца, кажы: "Што прыгадзілася?"
20 Моаў асарамочаны, бо патрышчаны; галасіце й крычыце, накажыце гэта ўв Арноне, што Моаў паглабаны.
21 І суд прыходзе на край раўніны, на Голон а на Ягзу а на Мефааф
22 А на Дывон а на Нево а на Бет-Дыўлафаім
23 А на Кірафаім а на Бет-Ґамул а на Бет-Меон
24 А на Кероф а на Воцру а на ўсі месты зямлі Моава, далёкія й блізкія.
25 Адцяты рог Моаву, і патрышчана плячо ягонае, — кажа СПАДАР. —
26 Дайце напітку яму, каб упіўся, бо ён вяльмуваўся супроці СПАДАРА; і Моаў будзе валяцца ў ірвакох сваіх, і станецца пасьмехам таксама.
27 Бо ці ня быў Ізраель пасьмехам табе? ці ён апынуўся меж злодзеяў, бо як толькі загукаеш празь яго, ты ківаеш.
28 Пакіньце месты й жывіце на скалах, жыхары Моаву, і будзьце як галуба, што віець гняздо свае на бакох узыходу ў пячору.
29 Мы чулі гордасьць Моава — ён вельма горды — пыху ягоную а пыхатасьць ягоную а гордасьць ягоную а велягурыстасьць сэрца ягонага.
30 Я ведаю, — агалашае СПАДАР, — гнеў ягоны, але ён несправядлівы; замеры ягоныя, але яны нічога справядлівага не зрабілі.
31 Затым Я буду галасіць па Моаву, крычэць па ўсіх Моаўлянах; па людзёх Кір-Гэрэсу буду стагнаць.
32 Болей за плаканьне па Языру Я плачу па табе, о віно сыўмаскае; пагоны твае пусьціліся за мора, дасяглі аж да мора Языру, глабаньнік напаў на летныя плады твае й на віназбор твой.
33 І радасьць, і весялосьць адабраны ад уродлівага поля й ад зямлі Моаўскае; і віно ў таўчэльні суняў, ніхто не таўчэць яго з гуканьням, гуканьне ня ё гуканьням.
34 Ад галашэньня Гэшбону аж да Елеялы, але да Ягаза яны ўзьнялі голас, ад Цоару аж да Горонаіму, да трэйцяга Еґлафу, бо таксама воды Німрымскія стануць пустынямі.
35 І Я спыню, — агалашае СПАДАР, — абраканьне на ўзвышшах і кадзеньне багом іхным.
36 Затым сэрца Мае па Моаву, як дуда, дудзець будзе; і сэрца Мае па людзёх Кір-Гэрэсу, як дуда, дудзець будзе, бо множасьць, прыдбаная ім, загінула.
37 Бо ў кажнага галава лысая і кажнага барада астрыжана, на руках у ўсіх нарэзы і на сьцёгнах зрэбніна.
38 На ўсіх стрэхах у Моава й на ўсіх вуліцах яго жалоба, бо Я патрышчыў Моава, як судзіну нялюбую, — агалашае СПАДАР. —
39 Як ён патрышчаны й выюць! Як Моаў адвярнуў завыек у сораме! Гэтак Моаў стаў пасьмехам а жахам усім, што навокал яго»;
40 Бо гэтак кажа СПАДАР: «Гля, ён паляціць, як арол, і распусьце крылы свае над Моавом.
41 Кіроф будзе ўзяты, і гарады захоплены. Сэрца адважных Моаўлян будзе таго дня, як сэрца хворае жонкі.
42 І Моаў будзе вынішчаны зь людаў, бо вяльмуваўся супроці СПАДАРА.
43 Страх а яма а пасадка на цябе, жыхару Моава, — агалашае СПАДАР. —
44 Хто ўцячэць із страху, — уваліцца ў яму; а калі вылезе зь ямы, — луча ў пасадку, бо Я навяду на яго, на Моава, год кары на іх, — агалашае СПАДАР. —
45 Уцякаючыя адзяржаліся з высіленьня пад сьценям Гэшбону, бо вышла цяпло з Гэшбону й поламя з пасярод Сыгону, і пажарэць бакі Моававы й цемя сыноў вераску.
46 Бяда табе. Моаве, люд Хемоша гіне; бо сынове твае ўзяты палоненікамі й дачкі твае — у палон.
47 Але зьвярну палон Моаваў у вапошнія дні, — кажа СПАДАР». Дагэтуль рассудак праз Моава.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Ярэмы, 48 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.