Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Ярэмы 13 Ярэмы 13 разьдзел

1 Гэтак кажа Імне СПАДАР: «Ідзі, спраў сабе лянны пояс, і паперажы ім сьцёгны свае, і ў ваду не кладзі яго».
2 Дык я справіў пояс, подле слова СПАДАРОВАГА, і паперазаў ім сьцёгны свае.
3 І было слова СПАДАРОВА да мяне другім наваратам, кажучы:
4 «Вазьмі пояс, каторы ты справіў, што на сьцёгнах тваіх, і ўстань, ідзі да Еўфрату, і схавай яго там у раськепіне скалы».
5 І пайшоў я, і схаваў яго ля Еўфрату, як расказаў імне СПАДАР.
6 І сталася пры канцу шмат якіх дзён, што СПАДАРкажа імне: «Устань, ідзі да Еўфрату й вазьмі пояс стуль, каторы я расказаў табе схаваць там».
7 Тады я пайшоў да Еўфрату, выкапаў і ўзяў пояс ізь месца, ідзе я схаваў яго, і вось, пояс папсаваўся, быў на нішто негадзячы.
8 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы:
9 «Гэтак кажа СПАДАР: "Гэтак Я папсую пыху Юдэі й вялікую пыху Ерузаліму:
10 Гэты благі народ, што адмовіўся слухаць слоў Маіх, што ходзе ў вупорлівасьці сэрца свайго і ходзе за іншымі багамі, каб слухаць іх а сьціць іх, станецца як гэты пояс, каторы на нішто ня годзіцца;
11 Бо як бліжыцца пояс да сьцёгнаў чалавека, так дабліжыў Я да Сябе ўвесь дом Ізраеляў а ўвесь дом Юдзін, — агалашае СПАДАР, — каб яны былі людам Маім, і дзеля імені, і дзеля хвалы, і дзеля пазору, але яны ня слухалі".
12 Затым кажы ім гэтыя словы: "Гэтак казаў СПАДАР, Бог Ізраеляў: ’Кажны скураны мех напаўняюць віном’, і яны скажуць табе: "Хіба мы напэўна ня ведаем, што кажны скураны мех напаўняюць віном?"
13 Тады ты кажы ім: "Гэтак казаў СПАДАР: ’Вось, Я напоўню п’янчаньням усіх жыхараў гэтае зямлі, і каралёў, што сядзяць на пасадзе Давідавым, і сьвятароў, і прарокаў, і ўсіх жыхараў Ерузаліму;
14 І разаб’ю іх адзін аб адзін, нават бацькоў і сыноў разам, — агалашае СПАДАР, — ня зьмілўюся, не пажалею й ня буду мець спагады, каб ня зьнішчыць іх’"».
15 Слухайце а ўважайце; ня будзьце пыхатыя, бо СПАДАР казаў.
16 Дайце хвалу СПАДАРУ, Богу свайму, уперад чымся сьцямнее, чымся ногі вашы спатыкаюцца на цемных горах; пакуль вы спадзяіцеся сьвятліні, Ён аберне яе ў сьцень сьмерці, у вялікую цямноту.
17 Але, калі вы не паслухаеце гэтага, душа мая будзе плакаць у патайных месцах з прычыны пыхі, і плачма буду плакаць, і выльле вока мае сьлізу; бо ў палон ўзята чарада СПАДАРОВА.
18 Кажы каралю а караліцы маці: «Паніжчася, сядзьце, бо зышла з галоў вашых карона пазору вашага».
19 Паўднявыя месты зачынены, і ніхто не адчыне; усю Юдэю завядуць у палон, чыста возьмуць у палон.
20 «Узьніміце вочы свае й глядзіце на йдучых із поўначы: ідзе стада, што была дана табе, драбны статак пазору твайго?
21 Што скажаш ты, як Ён пакарае цябе? бо ты прыўчыла іх за галоўных вайводцаў; ці ня схопяць цябе болі, як парадзіху ў трудненьню?
22 І калі ты скажаш у сэрцу сваім: "За што стрэла гэта мяне?" — За велічыню бяспраўя твайго раскрыты крысы твае, і над пятамі тваімі зроблена ўсілства.
23 Ці можа Ефіоплянін адмяніць скуру сваю альбо леапард — плямы свае? ці таксама вы можаце рабіць добрае, калі вы прывучаны рабіць блага?
24 Расьцярушу іх, як ўмецьце, разьвяванае ветрам пустыні.
25 Гэта доля твая, дзель, адмераная табе ад Мяне, — агалашае СПАДАР, — бо ты забылася Мяне й спадзявалася на ману.
26 Затым Я падыйму крысы твае на від твой, каб паказаўся сорам твой.
27 Чужалоства а ірзаньне твае, жадлівае бязулства твае на ўзгорках палёў, брыды твае я бачыў. О, бяда табе, Ерузаліме! Ці ты ачысьцішся? Калі ж яшчэ пасьлей?»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Ярэмы, 13 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.