Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ЧАРАЧКІ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «чарачкі» сустракаецца 8 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

ЧАРАЧКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І зрабі сьветач із золата шчырага, з каванага мае быць зроблены гэты сьветач; сьцябло яго, галузы, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго маюць выходзіць ізь яго.

Тры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкаю аднэй а з кветкаю, і тры чарачкі на друтой галузе, з апучкаю аднэй а кветкаю. Гэтак на шасьцёх галузах, што выходзяць ізь сьветача.

А на сьветачу маюць быць чатыры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкамі іх а кветкамі іх.

І зрабіў сьветач із золата шчырага, каваны зрабіў сьветач; сьцябло яго, галузкі яго, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго выходзілі зь яго.

Тры чарачкі былі падобныя да міндадяў на аднэй галузцы, апучка а кветка, і тры чарачкі, падобныя да міндаляў, на другой галузцы, апучка а кветка. Гэтак на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача,

І на сьветачу былі чатыры чарачкі, падобныя да міндаляў, з апучкамі а кветкамі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЧАРАЮ →