Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

КРЫЧЭЦЬ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «крычэць» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Дзекуць-Малея.

КРЫЧЭЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ў пракажанага, на каторым гэтая болька, мае быць разарвана адзежа, і галава ягоная мае быць непакрытая, і вусны закрытыя, і мае крычэць: "Нячысты! нячысты!"

Хто затыкае вуха свае на вык беднага, тый і сам будзе крычэць, але не адкажуць.

Яны падыймуць голас свой і будуць весяліцца ў вяліччу СПАДАРА, будуць голасна крычэць з мора.

Ён ня будзе крычэць ані гукаць, ані вонках дасьць пачуць голас свой;

Я ад веку заставаўся супакойны, быў ціхі, узьдзержаваўся; цяпер буду крычэць, як родзячая жонка. Зьнішчу а праглыну разам:

Вось, слугі Мае будуць пяяць з радасьці сэрца, але вы будзеце крычэць із болю сэрца і будзеце выць ад патрышчаньня духа.

Затым Я буду галасіць па Моаву, крычэць па ўсіх Моаўлянах; па людзёх Кір-Гэрэсу буду стагнаць.

Буданы іхныя й стады іхныя адбяруць, іхныя апоны й усе судзьдзе іхнае, і вярблюды іхныя возьмуць сабе, і будуць крычэць ім: "Страх адусюль!"

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter