Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

КРЫСЫ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «крысы» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

КРЫСЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Году сьмерці караля Узі я відзеў Спадара, на пасадзе высокім а паднятым седзячага, і крысы Ягоныя напоўнілі палац.

Вазьмі жорны й мялі муку; адкінь запінашку сваю, падыймі крысы, адкрый сьцёгны і пераходзь пераз рэкі.

І калі ты скажаш у сэрцу сваім: "За што стрэла гэта мяне?" — За велічыню бяспраўя твайго раскрыты крысы твае, і над пятамі тваімі зроблена ўсілства.

Затым Я падыйму крысы твае на від твой, каб паказаўся сорам твой.

Таксама стуль вазьмі невялічкі лік і завяжы іх у крысы сабе.

«Вось, Я на цябе, — кажа СПАДАР войскаў, — і загалю крысы твае на від твой, і пакажу народам голасьць тваю і каралеўствам — сорам твой.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter