Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПАСАДЫ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «пасады» сустракаецца 8 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ПАСАДЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І гукаў зь ім прыязьліва, і пастанавіў пасад ягоны вышэй за пасады каралёў, каторыя былі ў яго ў Бабілёне;

Бо там пастаноўлены пасады суду, пасады дому Давідавага.

Агіда каралём рабіць нягоднасьць, бо пасады мацуюцца справядлівасьцю.

Назіраў я, аж пастаноўлены пасады, і Спрадвечны дзён сеў; адзецьце на Ім белае, як сьнег, і валасы на галаве Ягонай — як чыстая воўна; пасад Ягоны — агняное полымя, колы ягоныя — палаючае цяпло.

Бо Ім створана ўсе, што на нябёсах і што на зямлі, відомае й нявідомае: ці пасады, ці спадарствы, ці князствы, ці ўлады, — усе Ім і дзеля Яго створана;

І навокал пасаду дваццаць чатыры пасады; а на пасадах дваццаць чатырох старых, што сядзелі ў белых адзецьцях, і на галавах іхных залатыя кароны.

І абачыў я пасады і седзячых на іх, і суд быў даны ім, і душы сьцятыя за сьветчаньне Ісусава а за Слова Божае, каторыя не пакланіліся зьверу ані абразу ягонаму, і не прынялі знаку на чало свае і на руку сваю. Яны ажылі й каралявалі з Хрыстом тысяча год.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter