Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПРАГАВІТАСЬЦІ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «Прагавітасьці» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ПРАГАВІТАСЬЦІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ён назваў імя месца таго Кіброт-Гаттаава (Грабы Прагавітасьці), бо там пахавалі прагавіты люд.

Я гневаюся за грахі прагавітасьці ягонае і зразіў яго, адвярнуўся й абураўся; але ён упорліва йшоў па дарозе сэрца свайго.

О ты, што жывеш ля водаў вялікіх, багаты скарбамі, прышоў канец твой, мера прагавітасьці твае.

І з прагавітасьці будуць таргаваць вамі выдуманымі словамі, каторых суд ня длякаецца, і загуба іхная ня дрэме.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter