Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПРАРОЦКІХ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «прароцкіх» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: каталіцкім.

ПРАРОЦКІХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І адзін чалавек із сыноў прароцкіх сказаў прыяцелю свайму словам СПАДАРОВЫМ: «Бі, калі ласка, мяне». Але тый чалавек адмовіўся біць яго.

Пяцьдзясят чалавекаў із сыноў прароцкіх пайшлі й сталі насупроці здалеку; а яны абодва стаялі ля Ердану.

І адна жонка із жонак сыноў прароцкіх галасіла перад Елісэям, кажучы: «Слуга твой, муж мой, памер. А ты ведаеш, што слуга твой баяўся СПАДАРА. Цяпер прышоў пазычэньнік узяць двое дзяцей маіх за слугаў сабе».

Ён адказаў: «Із супакоям; спадар мой паслаў мяне сказаць: "Вось, цяпер прышлі да мяне з гары Яхрэмавае два маладзёны із сыноў прароцкіх; дай ім талань срэбра й дзьве зьмены адзежы"».

А Елісэй прарока гукнуў аднаго із сыноў прароцкіх і сказаў яму: «Паперажы сьцёгны свае, і вазьмі гэтую судзіну з аліваю ў руку сваю, і пайдзі да Рамофу Ґілеадзкага.

Бог жа адвярнуўся й выдаў іх служыць войску нябёснаму, як напісана ў кнігах прароцкіх: "Ціж вы абракалі Імне зарэзы а аброкі сорак год на пустыні, доме Ізраеляў?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter