Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

СТАНОВЕ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «станове» сустракаецца 16 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

СТАНОВЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Хто ё з вас, з усёга люду Ягонага, — будзь Бог ягоны зь ім, — і хай ён узыйдзе да Ерузаліму, каторы ў Юдэі, і станове дом СПАДАРА, Бога Ізраелявага, таго Бога, што ў Ерузаліме.

Станове на вышыню тых, што нізка, і гаротных падымае да спасеньня.

Як павучыньне, дом, што ён станове, як буда, якую вартаўнік робе.

Робе простымі ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх станове мяне;

Песьня на ўступцох. Салямонава. Калі СПАДАР не станове дому, дарма працуюць становячыя яго; калі СПАДАР не сьцеражэць места, дарма чукавы вартаўнік.

Людзіна, што падлыгуе прыяцелю свайму, станове сетку на ногі яго.

Дрыжэньне чалавека станове пасадку, але хто спадзяецца на СПАДАРА, будзе ўзьвялічаны.

Ён прыходзе да Аяфу, пераходзе да Міґрону, у Міхмасе ён станове снасьці свае,

Бяда таму, хто станове дом свой без справядлівасьці і пакоі свае бяз суду, прыяцеля свайго прынукае рабіць дарма і не аддаець яму заробленае платы,

Затым гукай ім і скажы ім: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Кажнаму з дому Ізраелявага, што ўзносе балваны свае ў сэрца свае, і станове спадман бяспраўя свайго перад відам сваім, і прыходзе да прарокі, Я, СПАДАР, адкажу таму, хто прыходзе, подле множасьці балваноў ягоных,

Бо кажнай людзіне з дому Ізраелявага альбо чужаземцу, што жывець у Ізраелю, каторы адхінаецца ад Мяне і ўносе балваны свае ў сэрца свае, і станове спадман бяспраўя свайго перад відам сваім, ды прыходзе да прарокі папытацца ў яго празь Мяне, — Я, СПАДАР, адкажу яму Сам,

Тады бярэць Яго д’явал да сьвятога места, і станове Яго на крыле сьвятыні,

«Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не накрывае яе судзіною або не станове пад ложак, але стаўляе на падстаноўку, каб уходзячыя бачылі сьвятліню.

Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не станове яе ў патайным месцу ані пад карэц, але на падстаноўку, каб праходзячыя бачылі сьвятліню.

Ці станове хто на гэтым подзе із золата, срэбра, дарагіх камянёў, дзерва, травы, саломы, —

Бо Закон станове за найвышшых сьвятароў людзёў, што маюць заганы, але Слова прысяглае, просьле Закону, пастанавіла Сына, на векі дасканальнага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter