Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ВАЕННУЮ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «ваенную» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі.

ВАЕННУЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І прызнача іх сабе за князёў тысячаў а за князёў пяцёх дзесяткоў, каб аралі зямлю ягоную, і жалі жніво ягонае, і рабілі яму ваенную зброю й цялежкавую снадзь.

Яшчэ: ты ведаеш, што ўчыніў імне Ёаў Цэруёнак, як зрабіў ён із двума вайводцамі войска Ізраельскага, з Аўніром Ніранком а Амасаю Еферонкам, як ён забіў іх, і разьліў кроў ваенную ў міру, і абліў крывёй ваеннай пояс на сьцёгнах сваіх і вобуй на нагах сваіх.

Мудрасьць лепшая за ваенную зброю; але адзін грэшнік згубе шмат дабра.

"Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: ’Гля, я абярну назад ваенную зброю, што ў руках вашых, катораю вы ваюеце з каралём Бабілёнскім і з Хальдэямі, што аблягаюць вас вонках сьцяны, і зьбяру іх у сярэдзіне места гэтага;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter