І аброк яго хлебны дзьве дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на агняны аброк СПАДАРУ, на прыемны пах, і ўзьліваньні яго чэцьверць гіна віна.
Гэта рабіце СПАДАРУ ў прызначаныя поры свае, апрача абятніцаў сваіх а самахотных аброкаў сваіх, на ўсепаленьні свае, на хлебныя аброкі свае, на ўзьліваньні свае а на супакойныя аброкі свае».
Памеж гладкіх рэчаў цур’ёў дзель ваша; яны, але, яны доля ваша; ім вы выліваеце ўзьліваньні свае, узносіце дары: ці з гэтага Імне цешыцца?
І прыйдуць Хальдэі, што ваююць із гэтым местам, запаляць гэтае места цяплом і спаляць яго з дамамі, на каторых стрэхах кадзілі Ваалу й рабілі ўзьліваньні іншым багом, каб гнявіць Мяне;
І як мы кадзілі караліцы нябёс і ўзьлівалі ўзьліваньні ёй, то ці бяз нашых мужоў рабілі мы гэта ёй: пяклі перапечкі з абразом ейным і ўзьлівалі ўзьліваньні ёй?»
А гэта будзе абавязак князя: усепаленьні а хлебныя аброкі а ўзьліваньні ў сьвяты а на маладзікі а ў сыботы, на ўсі ўрочыстасьці дому Ізраелявага; ён будзе гатаваць аброк за грэх а хлебны аброк а ўсепаленьне а супакойныя аброкі, каб дастаць залашчаньне дому Ізраеляваму’.
Паперажыцеся й галасіце, сьвятарове, выйце, слугі аброчнікавы, ідзіце, начуйце ў зрэбніне, слугі Бога майго, бо ўзьдзержаны хлебныя аброкі а ўзьліваньні ад дому Бога нашага.
Адцяты хлебныя аброкі а ўзьліваньні ад дому СПАДАРОВАГА; сьвятарове, слугі СПАДАРОВЫ, у жалобе.