Быццё 11 верш » Быццё 11:4 — параўнанне перакладаў.

Быццё 11 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 11:4 / 11:4

Filter: all
І сказалі яны: збудуем сабе горад і вежу, вышынёю да нябёсаў, і зробім сабе імя, перш чым расьсеемся па ўлоньні ўсёй зямлі.

І сказалі яны: «Давайце зробім сабе горад і вежу, у якой верх будзе да неба, і гэтым зробім сабе імя, каб не расьцярушыліся мы па абліччы ўсёй зямлі».

І вось, сказалі яны: «Хадземце, зробім сабе горад і вежу, якой верх будзе дакранацца да неба, і зробім сабе імя, каб не расцярушыліся мы па ўсёй зямлі».

І сказалі яны: «Дайце выбудуйма сабе места а вежу, а верх ягоны ў нябёсах; і ўчыніма сабе імя, каб не расьцярушыцца па віду ўсяе зямлі».

сказалі: “Збудуем сабе места і вежу, вяршыня якой будзе сягаць неба. Паклапоцімся пра розгалас аб нашым імі, перш чым рассеемся па ўсёй паверхні зямлі”.

И рекоша: «Подте и вчинимо собе градъ и столпъ, егоже верхъ да досягаеть до небеси, и вчинимъ славно имя наше первей, нежели розыйдемся по всехъ земляхъ».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter