Быццё 13 верш » Быццё 13:10 — параўнанне перакладаў.

Быццё 13 верш 10

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 13:10 / 13:10

Filter: all
Лот узьвёў вочы свае і ўбачыў усё навакольле Ярданскае, што яно, перш чым зьнішчыў Гасподзь Садому і Гамору, усё да Сігора расілася вадою, як сад Гасподні, як зямля Егіпецкая;

І ўзьняў Лот вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была [напоеная] вадой перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая.

Падняўшы тады вочы, Лот убачыў усю ваколіцу каля Ярдана, якая цалкам арашалася, пакуль не знішчыў Госпад Садома і Гаморы, як рай Госпада і як Егіпет, аж да Сэгора.

І ўзьняў Лот вочы свае, і абачыў усю аколіцу Ёрданскую, каторая ўся наваднялася перад тым, як СПАДАР выгубіў Содому а Ґомору; яна была, як сад Божы, як зямля Ягіпецкая, ідучы на Зоар.

І падняўшы вочы, паглядзеў Лот на ўсё наваколле Ярда́ну, што спрэс было аваложанае, як Божы Рай, да таго, як зрынуў Бог Садом і Гамору, і як зямля егі́пецкая да прыходу ў Загору.

Тогда воздвиже Лот очи свое и виделъ всю около страну Ерданскую, онаже вся наводнена была прежде, нежели превратилъ Господь Содому и Гомору, яко Рай Божий и яко Египетъ приходящимъ до Сегора.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter