Быццё 28 верш » Быццё 28:20 — параўнанне перакладаў.

Быццё 28 верш 20

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 28:20 / 28:20

Filter: all
І даў Якаў зарок, сказаўшы: калі Бог будзе са мною і ахавае мяне ў дарозе гэтай, у якую я іду, і дасьць мне хлеб есьці і адзеньне апрануцца,

І абяцаў Якуб абяцаньне, кажучы: «Калі Бог будзе са мною, і будзе захоўваць мяне на гэтым шляху, якім я іду, і дасьць мне хлеб есьці і адзежу адзецца,

І даў Якуб такую прысягу: «Калі Бог будзе са мной і будзе мяне берагчы ў гэтай дарозе, якою я вандрую, і дасць мне хлеб есці і адзенне апранацца,

І аброкся Якаў аброкам, сказаўшы: «Калі Бог будзе з імною, і будзе сьцерагчы мяне ў дарозе гэтай, у каторую я йду, і дасьць імне хлеба есьці і адзецца,

І склаў Яку́б зарок, кажучы: “Калі будзе Госпад Бог са мною, і засцеражэ мяне на дарозе гэтай, якой я іду, і падасць мне хлеб з’есці і плашч, каб ахінуцца,

И слюбилъ слюбъ предъ Богомъ, глаголя: «Будеть ли Господь со мною и сохранить ли мя на пути семъ, в оньже азъ иду, и дасть ли мне хлебъ ясти и ризы облещися,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter