Быццё 29 верш » Быццё 29:7 — параўнанне перакладаў.

Быццё 29 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 29:7 / 29:7

Filter: all
І сказаў: вось, дня яшчэ многа; ня час зьбіраць быдла; напаеце авечак і ідзеце, пасеце.

І ён сказаў: «Вось, яшчэ вялікі дзень [наперадзе]; ня час зьбіраць статак; напаіце авечак, і ідзіце, і пасьвіце».

І сказаў ён: «Яшчэ многа дня застаецца, і не час зганяць статкі, дайце піць авечкам і зноў завядзіце іх на выган».

І сказаў: «Вось, адылі, яшчэ шмат дня; не пара зьбіраць статак; напаіце авечкі, і пайдзіце, пасіце».

І прамовіў Яку́б: “Дзень яшчэ не мінуў, яшчэ не час зганяць скаціну — напаіўшы авечак, вядзіце іх пасвіцца”.

И рече Яковъ: «Еще ест далеко до вечера, и не часъ гнати стадъ до хлевовъ. Сего для напоите перъвей овъце и потомъ их паки на паству жените».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter