2-я царстваў 2 верш » 2 царстваў 2:1 — параўнанне перакладаў.

2-я царстваў 2 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 царстваў 2:1 / 2Сам 2:1

Filter: all
Пасьля гэтага Давід спытаўся ў Госпада, кажучы: ці ісьці мне ў які-небудзь горад Юдаў? І сказаў яму Гасподзь: ідзі. І сказаў Давід: куды ісьці? І сказаў Ён: у Хэўрон.

Пасьля гэтага пытаўся Давід у ГОСПАДА, кажучы: «Ці маю пайсьці ў адзін з гарадоў Юдэйскіх?» І ГОСПАД сказаў яму: «Ідзі». І сказаў Давід: «Куды маю ісьці?» І [Госпад] сказаў: «У Хеўрон».

І па тых падзеях раіўся Давід з Госпадам, кажучы: «Ці маю пайсці ў адзін з гарадоў юдэйскіх?» І Госпад яму сказаў: «Ідзі». І Давід запытаўся: «Куды маю ісці?» І Госпад адказаў яму: «У Геброн».

І было просьле гэтага, што пытаў Давід у СПАДАРА, кажучы: «Ці ўзыйсьці да аднаго зь местаў Юдзіных?» І сказаў яму СПАДАР: «Узыйдзі». І сказаў Давід: «Куды ўзыйсьці?» І сказаў Ён: «Да Гэўрону».

По сем же въспроси Давыдъ Господа, глаголя: «Имаю ли нине ити въ едино место от градъ Іюдиныхъ?» И рече к нему Господь: «Иди». Рече паки Давыдъ: «Въ кой же градъ имам ити?» Отвеща ему Господь: «Въ Хевронъ».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter