3-я царстваў 18 верш » 3 царстваў 18:27 — параўнанне перакладаў.

3-я царстваў 18 верш 27

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 3 царстваў 18:27 / 1Цар 18:27

Filter: all
Аполудні Ільля пачаў сьмяяцца зь іх і казаў: крычэце гучным голасам, бо ён бог; магчыма, ён задумаўся, альбо заняты чым-небудзь, альбо ў дарозе, а можа, і сьпіць, дык ён прачнецца!

І апоўдні Ільля пачаў сьмяяцца з іх, і казаў: «Клічце моцным голасам, бо гэта ж бог. Можа, ён нечым заняты, або недзе выйшаў, або ў дарозе, або сьпіць, і яго трэба пабудзіць».

І, калі быў ужо поўдзень, Ілля пачаў смяяцца з іх, кажучы: «Клічце мацней; бо гэта ж бог, і, можа, ён чым заняты, а можа, дзе выйшаў, а можа, у дарозе або спіць, хай абудзіцца!»

І сталася ў палудзень: Ільля пачаў сьміяцца зь іх і сказаў: «Крычыце вялікім голасам, бо ён бог; можа ён задумаўся, альбо заняты чым, альбо ў дарозе, а можа й сьпіць, дык ён прачхнецца».

И егда было полудне, посмевался имъ Илия, глаголя: «Кричьте гласомъ болшим, богъ убо вашъ естъ. Еда ныне не с кимъ молвить, или естъ на съкритомъ месте, или естъ на пути, или пакъ спить, вопте к нему, да возбудите его!»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter