4-я царстваў 13 верш » 4 царстваў 13:21 — параўнанне перакладаў.

4-я царстваў 13 верш 21

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 4 царстваў 13:21 / 2Цар 13:21

Filter: all
І было, што калі хавалі аднаго чалавека, дык, убачыўшы гэта полчышча, пахавальнікі кінулі таго чалавека ў магілу Елісеевую, і ён, падаючы, дакрануўся да касьцей Елісея, і ажыў, і ўстаў на ногі свае.

І сталася, калі хавалі аднаго чалавека, вось, убачылі дружыну [Мааву], і кінулі чалавека таго ў магілу Элісэя, і ўцяклі. І калі чалавек той дакрануўся да костак Элісэя, ён аджыў і стаў на ногі свае.

А здарылася, што, калі хавалі аднаго чалавека, убачылі [маабскае] войска, і кінулі мёртвае цела ў магілу Элісея, і ўцяклі. Калі мёртвае цела дакранулася да касцей Элісея, чалавек ажыў і стаў на ногі свае.

І было, як хавалі чалавека, і вось, абачылі гэтую вятку, і кінулі таго чалавека ў гроб Елісэяў; і як укінены чалавек даткнуўся да касьцей Елісэявых, то ён ажыў і ўстаў на ногі свае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter