Эстэр 8 верш » Эстэр 8:5 — параўнанне перакладаў.

Эстэр 8 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Эстэр 8:5 / Эст 8:5

Filter: all
і сказала: калі цару заўгодна, і калі я здабыла ўпадабаньне перад абліччам ягоным, справядлівая справа гэтая перад абліччам цара, і падабаюся я вачам ягоным, дык няхай было б напісана, каб вернутыя былі пісьмы паводле намыслаў Амана, сына Амадата, Вугэяніна, пісаныя ім пра зьнішчэньне Юдэяў ва ўсіх вобласьцях цара;

і сказала: «Калі добрым [падаецца] валадару, і калі я знайшла ласку перада абліччам ягоным, і адпаведная справа гэтая перад абліччам валадара, і калі я добрая ў вачах ягоных, няхай будзе напісана, каб былі вернуты лісты, прыдумка Амана, сына Гамэдата, Агагяніна, якія ён напісаў, каб выгубіць Юдэяў у-ва ўсіх акругах валадарскіх.

і сказала: «Калі падабаецца цару, ды калі знайшла я ласку перад ім, і калі мая просьба не здаецца яму супраціўнай, і калі прынята была я ў вачах яго, дык малю, каб новымі лістамі былі скасаваны ранейшыя лісты Амана, сына Амадата, Агагіта, інтрыгана і ворага юдэяў, у якіх загадаў ён загубіць юдэяў ва ўсіх царскіх правінцыях.

І сказала: «Калі каралю зьлюб, і калі я прыдбала ласку перад відам ягоным, і годная справа гэтая перад відам караля, і калі люба я ачом ягоным, то хай бы было напісана, каб былі зьвернены лісты, выдумка Гамана Гамэдафенка, Аґаґяніна, каторыя ён напісаў выгубіць Юдэяў у вусіх краінах каралеўскіх!

і сказала: — калі схоча кароль і калі я знайшла ласку перад ягоным абліччам і калі гэта здаецца каралю правільным і калі я падабаюся ягоным вачом, дык няхай напішуць, каб адкліканыя былі лісты з намерамі Гамана, сына Гамадата, Агагейца, пісаныя аб зьнішчэньні жыдоў у ўсіх каралеўскіх краінах,

и рече: «Знашла ль есми ласку предъ очима твоима, и любит ли ся царю, и не естъ ли противна прозба моя, молю ти ся, да новыми листы твоими будуть зрушены старыи листы Амана, врага Іудейсъкаго, онже писалъ былъ по всехъ странахъ,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter