Псалтыр 34 верш » Псалтыр 34:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 34 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 34:7 / Пс 34:7

Filter: all
бо яны бязь віны схавалі мне яму — сетку сваю; выкапалі яе на бязьвінную душу маю!

Убогі клікаў, і ГОСПАД пачуў [яго], і збавіў яго ад усіх трывогаў ягоных.

ДЗАЙН. Вось убогі ўсклікнуў, і Госпад выслухаў яго, і з усіх бед выратаваў яго.

Гэты ўбогі пагукаў, і СПАДАР пачуў, і выбавіў яго ад усіх немарасьцяў ягоных.

Вось нешчасьлівец, які гукаў, і Госпад пачуў яго ды вызваліў яго з усіх напасьцяў.

Вось убогі: ён гука́ў, і Ягова пачуў і выратаваў яго із усіх ягоных бедаў.

бо яны без прычыны паставілі ўпотай сець сваю мне на загубу, дарэмна ганьбілі душу маю.

Заін. Вось бядулька маліўся, і Госпад пачуў яго і вызваліў яго з усіх напасьцяў.

Бо для нявіннага схавалі яны сетку сваю, Без віны дамагаліся душы маёй.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter