Псалтыр 40 верш » Псалтыр 40:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 40 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 40:7 / Пс 40:7

Filter: all
І калі хто прыходзіць пабачыць мяне, кажа няпраўду; сэрца ягонае складае ў сабе няпраўду, і ён, выйшаўшы, гаворыць пра тое.

Ахвяры і дары не даспадобы Табе; вушы Ты мне расчыніў. Цэласпаленьняў і ахвяры за грэх Ты не вымагаеш.

Ахвяры і прынашэння не захацеў Ты, але цела мне прыгатаваў. Цэласпалення нават за грэх не патрабаваў Ты,

Аброку а дару Ты ня хочаш; вушы Ты адчыніў імне; усепаленьня а аброку за грэх Ты не вымагаеш.

Ахвяры з крыві і хлеба недаспадобы Табе: вушы мае Ты мне расчыніў. Цэлапаленьняў ды жэртваў за грэх Ты не вымагаеш.

Ахвяры і прынашэньня Ты ня хочаш. Ты расчыніў Мне вушы. Цэласпаленьня і ахвяры за грэх Ты ня патрабуеш.

І калі хто прыходзіў пабачыць, гаварыў пустое, сэрца яго зьбірала беззаконьні сабе; выходзіў вонкі і гаварыў тое самае.

Ахвярай (жэртваў) і дараў Ты не жадаў, але Ты вушы мне адчыніў. Ты не хацеў жэртваў і цэлапаленьняў за грэх.

Калі падыходзіў да мяне, то крывадушнічаў і грэх задумляў, Адыходзіў і дамаўляўся пра мяне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter