Выхад 38 верш » Выхад 38:26 — параўнанне перакладаў.

Выхад 38 верш 26

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Выхад 38:26 / 38:26

Filter: all
з шасьцісот трох тысяч пяцісот пяцідзесяці чалавек, з кожнага, хто быў падлічаны, ад дваццаці гадоў і вышэй, па паўсікля з чалавека, лічачы на сікль сьвяшчэнны.

Бэка з галавы, [значыцца,] палова сыкля, паводле сыкля сьвятыні, з кожнага, хто прыйшоў, каб быць палічаным, ад дваццаці гадоў і вышэй, з шасьцісот трох тысячаў пяцьсот пяцідзесяці [чалавек].

Адну бэку, гэта значыць паўсікля паводле памеру сікля святога, даў кожны, хто падпаў пад спіс, пачынаючы ад дваццаці гадоў і вышэй, ад шасцісот трох тысяч пяцісот пяцідзесяці мужчын.

Бека з галавы паў сыкля, сыкля сьвятыні, з кажнага, што прайшоў лічэньне, ад дваццацёх год і вышэй, із шасьцьсот трох тысячаў пяцьсот пяцьдзясят.

Дано пак естъ от тыхъ, ониже идоша к попису, еже быша от двадцети лет и вышей, от шестисотъ тысещей от трехъ тысещей от пятисотъ и от пятидесятъ воинъ.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter