Выхад 7 верш » Выхад 7:20 — параўнанне перакладаў.

Выхад 7 верш 20

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Выхад 7:20 / 7:20

Filter: all
І зрабілі Майсей і Аарон, як сказаў Гасподзь. І падняў посах і ўдарыў па вадзе рачной на вачах у фараона і на вачах у рабоў ягоных, і ўся вада ў рацэ ператварылася ў кроў,

І зрабілі Майсей і Аарон так, як загадаў ГОСПАД. І падняў ён кій, і ўдарыў па вадзе, якая ў рацэ, перад вачыма фараона і перад вачыма слугаў ягоных, і перамянілася ўся вада, якая ў рацэ, у кроў.

І зрабілі так Майсей і Аарон, як загадаў Госпад. І, узнімаючы кій, ударыў ваду ў рацэ ў прысутнасці фараона і паслугачоў яго; ператварылася яна ў кроў.

І зрабілі так Масей а Аарон, як расказаў СПАДАР. І падняў посах, і выцяў па вадзе, што ў раццэ, перад ачыма Фараона і перад ачмі слугаў ягоных, і абярнулася ўся вада, што ў раццэ, у кроў;

И вчинили суть Моисей и Ааронъ, якоже повеле имъ Господь, и воздвигши жезлъ, ударилъ у воду речную предъ фараономъ и рабы его, и обратися вода у кровь;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter