Ісаі 29 верш » Ісаі 29:7 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 29 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 29:7 / Іс 29:7

Filter: all
І як сон, як начное сьненьне будзе мноства ўсіх народаў, што ваююць супроць Арыіла, і ўсіх, што выступаюць супроць яго і ўмацаваньняў ягоных і абложнікаў яго.

І будзе як сон, [як] відзеж начны, мноства ўсіх народаў, якія ваююць супраць Арыэля, і ўсе, якія ваююць супраць яго і супраць цьвярдыні ягонай і якія прыгнятаюць яго.

І будзе, як сон аб’яўлення начнога, мноства ўсіх народаў, якія супраць Арыэля выступаюць, ды ўсе, хто супраць яго ваююць, супраць умацаванняў яго, — і ёсць яго прыгнятальнікі.

І будзе, як сьненьне, ночная здань, множасьць усіх народаў, што ваююць із Арэлям, нават усі, што ваююць ізь ім і гарадамі ягонымі, уціскаюць яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter