Ісаі 66 верш » Ісаі 66:4 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 66 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 66:4 / Іс 66:4

Filter: all
так і я ўжыву іхнюю панаду і навяду на іх жахлівае для іх; бо Я клікаў — і ня было адказьніка, казаў — і яны ня слухалі, а рабілі ліхое ў вачах Маіх і выбіралі тое, што не даспадобы Мне.

Я таксама выберу ім долю ліхую, і тое, чаго яны баяцца, навяду на іх, бо Я клікаў, і ніхто не адказваў, гаварыў, а яны ня слухалі, і чынілі ліхоту на вачах Маіх, і тое выбіралі, што не падабалася Мне.

так і Я выберу ім долю іх ліхую, і тое, чаго яны баяцца, напушчу на іх, бо Я клікаў — і не было каму адказаць, гаварыў — а не слухалі, і дапускаліся ліхоты на вачах Маіх, ды, што Мне не падабалася, выбралі».

Дык і Я абяру пасьмехі іхныя; чаго яны баяцца, прывяду на іх; бо Я гукаў, — ніхто не адказаваў, і Я казаў — яны ня слухалі, рабілі ліха ў ваччу Маім і абралі, што нялюба Імне».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter