Ераміін Плач 2 верш » Ераміін Плач 2:6 — параўнанне перакладаў.

Ераміін Плач 2 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміін Плач 2:6 / Плач 2:6

Filter: all
І адабраў агароджу Сваю, як у садзе; разбурыў сьвятыню Сваю, прымусіў Гасподзь забыць на Сіёне сьвяты й суботы; і ў абурэньні гневу Свайго адкінуў цара і сьвятара,

Разваліў агароджу Сваю [вакол] саду, зьнішчыў [месцы] спатканьняў Сваіх; ГОСПАД зрабіў, што забыліся на Сыёне пра сьвяты і суботы, і пагрэбаваў у абурэньні гневу Свайго валадаром і сьвятаром.

І знішчыў сваю агароджу, як сад, палатку Сваю разбурыў. У няпамяць аддаў Госпад на Сіёне ўрачыстасць і шабат і ў запале гневу Свайго пагардзіў царом і святаром.

Зламіў будку Сваю, як будку саду, зьнікбіў месцы ўрочыстых Сваіх; СПАДАР прычыніў забыцьцё ўрочыстых а сыботаў на Сыёне і пагрэбаваў у вабурэньню гневу Свайго каралём а сьвятаром.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter