Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Галашэньне 2 Галашэньне 2 разьдзел

1 Як ахінуў Спадар дачку Сыёнскую булаком гневу Свайго! ськінуў зь нябёс на зямлю пазор Ізраеля і ня ўспомнеў у дзень гневу Свайго на казульку пад ногі Свае.
2 Праглынуў Спадар, не пажалеў, усі гасподы Якававы; абурыў у гневе Сваім моцныя гарады дачкі Юдэйскае, зраўнаваў ізь зямлёю; збудзеніў каралеўства й князёў яго.
3 Адцяў у палкім гневе кажны рог Ізраеля, адняў правіцу Сваю ад непрыяцеля й загарэўся на Якава, як палаючае цяпло, што жарэць навокал.
4 Напяў лук Свой, як непрыяцель, стаў з правіцаю Сваёю, як праціўнік, і забіў усе любае воку; у будане дачкі Сыёнскае выліў гнеў Свой, як цяпло.
5 Спадар стаў — як непрыяцель: праглынуў Ізраеля, праглынуў усі палацы ягоныя, абурыў моцныя гарады ягоныя й пашырыў у дачкі Юдзінай журбу а смутак.
6 Зламіў будку Сваю, як будку саду, зьнікбіў месцы ўрочыстых Сваіх; СПАДАР прычыніў забыцьцё ўрочыстых а сыботаў на Сыёне і пагрэбаваў у вабурэньню гневу Свайго каралём а сьвятаром.
7 Спадар пакінуў аброчнік Свой, збрыдзіў сьвятыню Сваю, аддаў у руку непрыяцеля сьцены палацаў яе; яны ўзьнялі голас у доме СПАДАРОВЫМ, як у дзень урочыстых.
8 СПАДАР думаў абурыць сьцяну дачкі Сыёнскае, выцягнуў павароз, не адцягнуў рукі Свае ад абурэньня, і прычыніў жалобу гораду а сьцяне, яны разам аслаблі.
9 Запалі ў зямлю брамы яе; Ён зьнішчыў а паламіў завалы іх; кароль а князі ейныя меж народаў: няма Права; прарокі ейныя таксама не адзержуюць відзені ад СПАДАРА.
10 Сядзяць на зямлі, маўчаць старцы дачкі Сыёнскае, пасыпалі попелам галавы свае, паперазаліся зрэбнінаю; апусьцілі далоў галавы свае дзеўкі ерузалімскія.
11 Выцяклі сьлязьмі вочы мае, нутр мой скорчыўся, печані мае вываліліся на зямлю ад патрышчаньня дачкі люду майго, бо дзецяняты а сысуны млеюць на вуліцах места.
12 Кажуць маткам сваім: «Ідзе збожжа а віно?» як млеюць, як раненыя, на вуліцах места, як душу сваю выліваюць на ўлоньне матак сваіх.
13 Што імне сьветчыць табе? што знайду падобнае да цябе, дачка Ерузалімская? да чаго прыраўную цябе, каб мог пацешыць цябе, дзеўка, дачка Сыёнская? бо вялікае, як мора, патрышчаньне твае; хто можа вылячыць цябе?
14 Прарокі твае відзелі табе марнасьць а хвальш, не адкрывалі бяспраўя твайго, каб адвярнуць палон твой; але відзелі відзень табе марных цяжараў і выгнаньні.
15 Пляскаюць рукамі сваімі над табою ўсі, што праходзяць дарогаю, сьвішчуць а ківаюць галавамі сваімі праз дачку Ерузалімскую: «Ці гэта места, праз каторае казалі: "Дасканальнасьць харашыні, радасьць усяе зямлі"?».
16 Разявілі раты свае на цябе ўсі непрыяцелі Твае, сьвішчуць а скрыгочуць зубамі, кажуць: «Мы праглынулі! напэўна гэта дзень, што мы чакалі, знайшлі яго, бачылі».
17 СПАДАР учыніў, што задумаў, спраўдзіў слова Свае, што расказаў за даўнейшых дзён: абурыў, не шчаджаў і зрабіў, што непрыяцелі цешацца зь цябе, узьняў рог праціўнікаў тваіх.
18 Сэрца іхнае гукала да Спадара свайго: сьцяна дачкі Сыёнскае! хай цякуць, як рака, сьлёзы дзень і ноч, ня дай сабе супакою, хай не высыхае зрэнка вока твайго.
19 Уставай, галасі ночы, на пачатку вартаў вылівай, як ваду, сэрца свае перад відам Спадара; узьнімі рукі свае да Яго за жыцьцё дзецянят, што млеюць з галадові на ростанях усіх вуліцаў.
20 Глянь, СПАДАРУ, і зваж, каму Ты ўчыніў гэта: ці будуць жанкі есьці плод свой, дзецяняты, кукобленыя на ўлонках? ці будзе сьвятар а прарока забіваны ў сьвятыні Спадаровай?
21 Ляжаць на зямлі на вуліцах маладыя й старыя; дзеўкі мае й дзяцюкі мае палі ад мяча; Ты забіў у дзень гневу Свайго, зарэзаў, не шчаджаў.
22 Ты прыгукаў, як на дзень урочыстага збору, страшных маіх адусюль. У дзень гневу СПАДАРОВАГА ніхто ня ўцёк ані застаўся; тых, што я кукобіў а гадаваў, непрыяцелі мае выгубілі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Галашэньне Ярэмава, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.