Езэкііля 13 верш » Езэкііля 13:14 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 13 верш 14

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 13:14 / Ез 13:14

Filter: all
І разбуру сьцяну, якую вы пэцкалі брудам, абвалю яе на зямлю, і адкрыецца аснова яе, і ўпадзе, і вы разам зь ёю загінеце; і ўведаеце, што Я — Гасподзь.

І Я развалю той мур, які вы атынкавалі, і павалю яго на зямлю, так што будзе відзён падмурак ягоны, і ён абрынецца, а вы пад ім загінеце. І даведаецеся, што Я — ГОСПАД.

і Я выверну той мур, які вы атынкавалі, і зраўняю яго з зямлёй, і пакажацца яго падмурак, і ён заваліцца, а вы на ім загінеце. Тады даведаецеся, што Я — Госпад.

І абуру сьцяну, што вы тынкавалі негадзячым мазалам, і рассыплю яе па зямлі, аж поды яе аголяцца, і яна разваліцца, і вы загінеце пад ёю; і даведаецеся, што Я — СПАДАР.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter